6-7 красавіка 2019. РГЦ «Сілічы»

Bison Trail – гэта бег па перасечаннай мясцовасці з пераадоленем прыродных перашкодаў: паваленыя дрэвы, бурныя ручаі талых водаў, каменні, бруд і нават снег. Перапад вышыні на схілах да 100 м.

Забег доўжыцца 2 дні:

Усе дыстанціі абсталяваны пунктамі харчавання з пітной вадой. Пад час спаборніцтваў будзе працаваць брыгада хуткай дапамогі.

Траса прамаркіравана суцэльнай стужкай жоўтага колера.

Вынікі кожнага удзельніка фіксуюцца з дапамогай электроннага хранаметражу.

На фінішы вы атрымаеце медаль Bison Trail, ён будзе такіж цяжкі, як і сам забег.

Bison Trail будзе праходзіць на тэрыторыі Рэспубліканскага гарналыжнага цэнтру «Сілічы». Удзельнікі могуць скарыстацца цёплымі распранальнямі з душам. На тэрыторыі Гарналыжнага цэнтру «Сілічы» размешчаны гатэльны і аздараўляльны комплекс, лазні, рэстаран, ахоўваемая стоянка. Замовіць жыллё можна на сайце silichy.by, а таксама па тэлефоне +375 33 644 5500.

Па пытаннях удзелу ў забегу можна напісаць на info@bisonrace.by, ці патэлефанаваць +375 29 154 2332.