10-12 мая 2019. ДСАК "Лагойск"

Адкрыццё пятага сезону BISON RACE 2019 адбудзецца з 10 па 12 мая ў ДСАК «Лагойск».

Вас чакае 3 бегавых дні, 3 дні яскравых эмоцый, 3 дні стасункаў са сваімі сябрамі і блізкімі!

Як заўсёды, мы рыхтуем новыя перашкоды, з якімі вам яшчэ не даводзілася сутыкацца! Новыя першкоды – новыя эмоцыі!

У першы дзень спаборніцтваў вас чакае спрынт 5+ км, 25+ перашкодаў.

У другі дзень вас чакае доўгая дыстанція з трасай у 13+ км і болей за 40 перашкодаў, па завяршэнні якой усе ўдзельнікі атрымают пачастунак - італьянскую пасту!

Ва ўзроставых групах уводзяцца змяненні. У мужчын цяпер 3 узроставыя катэгорыі: 16-29, 30-39, Мастерс 40+. У жанчын 2 узроставыя катэгорыі: 16-34, 35+.

За кожны дзень удзельнікі дадаткова да медаля фінішора атрымаюць эксклюзіўны сіліконавы браслет!

Для тых, каго пужаюць складаныя перашкоды і пакутлівыя бёрпі, мы падрыхтавалі забег OPEN-групы, у якім у выпадку не пераадалення перашкоды – трэба выканаць толькі 10 бурпі, а каб было цікавей, можаце дапамагчы адзін аднаму ў пераадоленні перашкодаў!

Традыцыйная гарачая вечарына для Бізонаў адбудзецца 11 мая а 21:00 у рэстаране «Гасцiнны Маёнтак». Уваход вольны!

Хто бяжыць на вынік, сдолее удельнічаць у Каманднай эстафеце (Team Relay Race). Склад каманды – 3 чалавекі, не меней за 1 жанчыны.

Для тых, каму важны ўдзел і камандны дух – абірайце Team Race! Склад каманды 4 і болей удзельнікаў, не меней за 1 жанчыну.

На фінішы вас чакае цёплы душ!

Кожны дзень спаборніцтваў – новы медаль!

Вынік можна будзе ўбачыць анлайн на нашым сайце. Для зручнасці балельшчыкаў самыя відовішчныя перашкоды мы размесцім у цэнтры спаборніцтваў.

У дні спаборніцтваў будзе працаваць дзіцячы цэнтр (знаходзіцца на другім паверсе рэстарану "Гасцiнны маёнтак").

На тэрыторыі гарналыжнага комплексу «Лагойск» знаходзіцца гатэльны комплекс, рэстаран «Гасцiнны маёнтак», лазні. Падрабязную інфармацію аб пражыванні і паслугах комплексу магчыма атрымаць на сайце logoisk.by альбо па тэлефоне +375 29 153 0075. Раім заўчасна браніраваць месцы ў гатэлі!

У дні правядзення спаборніцтваў магчыма усталяваць намёт на адмыслова агароджанай тэрыторыі. Па усіх пытаннях размяшчэння намётаў трэба звяртацца ў гатэль альбо па тэлефоне +375 29 153 0075.

Да сустрэчы на старце!