12-14 кастрычніка 2018. РГЦ "Лагойск"

Восеньская гонка BISON RACE у 2018 годзе адбудзецца з 12 па 14 кастрычніка ў ГСАК "Лагойск".

Вас чакае 3 бегавых дні, 3 дні яскравых эмоцый, 3 дні стасункаў са сваімі сябрамі і блізкімі!

Як заўсёды, мы рыхтуем новые перашкоды, з якімі вам яшчэ не даводзілася сутыкацца! Новыя першкоды – новыя эмоцыі!

У першы дзень спаборніцтваў вас чакае начны супер-спрынт 3+ км, 20+ перашкодаў. Трасы будуць асветлены! У апошні раз начны старт праходзіў у верасні 2016 года. Прыйшоў час узгадаць як гэта было!

У другі дзень вас чакае доўгая дыстанція з трасай у 12+ км і болей за 40 перашкодаў, па завяршэнні якой усе ўдзельнікі атрымают пачастунак - італьянскую пасту!

За кожны дзень удзельнікі дадаткова да медаля фінішора атрымаюць эксклюзіўны сіліконавы браслет!

Для тых, каго пужаюць складаныя перашкоды і пакутлівыя бёрпі, мы падрыхтавалі забег OPEN-групы, у якім дазволена не пераадольваць перашкоды – наказання не будзе, а каб было цікавей, можаце дапамагчы адзін аднаму ў пераадоленні перашкодаў!

Традыцыйная гарачая вечарына для Бізонаў адбудзецца 13 кастрычніка а 21:00 у рэстаране «Гасцiнны Маёнтак». Уваход вольны!

В камандных забегах з'явіліся змены. Цяпер тыя хто спаборнічае на вынік, здолеюць бегчы камандную эстафету (Team Relay Race). Склад каманды – 3 чалавекі, не меньш 1 жанчыны.

Для тых, каму важны удзел і камандны дух – абірайце Team Standart!

На фінішы вас чакае цёплы душ!

Кожны дзень спаборніцтваў – новы медаль!

Вынік можна будзе ўбачыць анлайн на нашым сайце. Для зручнасці балельшчыкаў самыя відовішчныя перашкоды мы размесцім у цэнтры спаборніцтваў.

Да сустрэчы на старце!