Праезд да месца старту
«Гонкі Бізонаў»

Адрас месца правядзення спаборніцтваў:

Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, г. Жодзіна, вул. Спартыўная, 10 (раён ДУ "Цэнтр турызму, экскурсій дзіцей і моладзі" альбо "стадыён ДРЭС").

Як дабрацца да месца старту з Мінску?

  • 1. Маршрутным таксі

    Маршрутнае таксі да г. Жодзіна адпраўляецца кожныя 10-15 хвілін з ст.м. Усход (прыпынак знаходзіцца каля выхаду з метро, які бліжэй да нацыянальнай бібліятэцы).

    Кошт праезду 20.000-22.000 рублёў, квіткі набываюцца ў кіроўцы. Працягласць дарогі 45 хвілін, выходзіць на аўтастанцыі ў г. Жодзіна. Далей рухайцеся пешкі 4 км да стадыёна ДРЭС.

  • 2. На электрацягніку

    Электрычцы адыходзяць з ст. Інстытут Культуры і Мінск-Усходні (накірунак на Барысаў, Воршу). Час у дарозе 1 гадзіна 20 хвілін. Ехаць трэба да ст. Жодзіна (на Жодзіна-Паўднёвым не выходзім). Далей хадзем пешкі 1,5 км да стадыёна ДРЭС.

    Расклад глядзіце сайце чыгункі

  • 3. На асабістым аўтамабіле

    Адлегласць ад Уручча 50 км, час у дарозе 40 хвілін.

  • Калі ў Вас з'явяцца пытанні, тэлефануйце +375 29 154 2332.