5 снежня 2015. Жодзіна

5 снежня 2015 года адбудзецца IV Bison Race.

Старт будзе дадзены з стадыёна ДРЭС а 11:00. Вас чакаюць амерыканскія футбалісты, бар'еры, рампы, полымя, разрады электрычнага току, тяжкія мехі, глейкае балота, бруд пад калючым дротам і ўсё гэта працягам 7 км. Мы рыхтуем для вас новыя перашкоды, якія не прыйдуць ў галаву нармальнаму чалавеку!

Гэтыя 40 хвілін (а хтосьці правядзе на дыстанцыі і больш за гадзіну) пройдуць у барадзьбе з іншымі удзельнікамі і ў першую чаргу з самім сабой! Мы будзем рабіць усё, каб вы здаліся і сыйшлі з трасы – гэта натуральны адбор!

Кожны удзельнік, які дасягне фінішу, атрымае памятны медаль. Пераможцы ва ўзроставых катыгорыях, а таксама каманды ўзнагароджваюцца спецыяльнымі прызамі ад спонсараў спаборніцтваў, абсалютныя пераможцы сярод мужчын і жанчын атрымаюць грашовыя прызы.

Таксама мы гатуем спецыяльную дзіцячую трасу Bison Kids, удзельнічаць на якой магчыма дзецям узростам ад 4 да 12 гадоў. Траса, відавочна, не такая, як у дарослых, але кожны маленькі ўдзельнік здолее адчуць сабе «Вялікім Бізонам» з медалём на шыі!

Фінішны час можна будзе ўбачыць адразу на нашым сайце. Большасць этапаў размяшчаюцца паблізу старту, і балельшчыкі здолеюць сачыць як вы вядзеце барадзьбу на дыстанцыі.

На фінішы мы пачастуем вас цёплай гарбатай і прапануем гарачы душ.

Пад час правядзення спаборніцтваў на арэне будзе працаваць гандль, можна буде паесці і набыць нешта з бегавой экіпіроўцы і спартыўнага харчавання. Для ўдзельнікаў мы ўсталюем намёты з абаграваннем – мы не дадзім вам змерзнуць!

Балельшчыкі і ўдзельнікі здолеюць прыняць удзел у забаўляльных конкурсах, якія будуць праходзіць падчас забегаў.

Да сустрэчы на старце!