BISON TRAIL
Bison Trail – гэта забег па халмістай мясцовасці з пераадольваннем натуральных перашкод: паваленыя дрэвы, ручаі, валуны, бруд і нават снег. Перапад вышыні на трасе складае 50 метраў.
Забег пройдзе ў 1 дзень:
- Вы можаце бегчы 21 км (Elite), 10 км (Age group), 5 км (Open).
- Дзеці могуць прыняць удзел на дыстанцыях 3 і 1 км.
На дыстанцыях 21, 10 і 5 км размешчаны пункты з пітной вадой, а таксама пунктам харчавання на дыстанцыі 21 км.
Пад час правядзення спаборніцтваў будзе працаваць брыгада хуткай дапамогі.
Траса прамаркіравана суцэльнай стужкай жоўтага колера.
Вынікі кожнага ўдзельніка фіксуюца электронным хранаметражом.
На фінішы вы атрымаеце медаль Bison Trail, яна будзе цяжкай, як і сам забег.
Bison Trail пройдзе па тэрыторыі Рэспубліканскага цэнтру алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорта "Раўбічы". Удзельнікі могуць карыстацца распранальнямі. На тэрыторыі РЦАП па ЗВС "Раўбічы" знаходзіцца гатэльны і аздараўленчы комплекс, лазні, рэстаран, ахоўваемая стаянка.
Па пытаннях удзелу ў забезе можна напісаць на info@bisonrace.by, альбо патэлефанаваць +375 29 154 2332.