BISON TRAIL
Bison Trail – гэта забег па халмістай мясцовасці з пераадольваннем натуральных перашкод: снег, паваленыя дрэвы, рачаі, валуны, бруд. Перапад вышыні на трасе складае 50 метраў.
Забег пройдзе ў 1 дзень:
- Вы можаце бегчы 10 км (Age group) і 5 км (Open).
- Дзеці могуць прыняць удзел на дыстанцыях 3 і 1,5 км.
Пад час правядзення спаборніцтваў будзе працаваць брыгада хуткай дапамогі.
Траса прамаркіравана суцэльнай стужкай жоўтага колера.
Вынікі кожнага ўдзельніка фіксуюца электронным хранаметражом.
На фінішы вы атрымаеце медаль Bison Trail, яна будзе цяжкай, як і сам забег.
Bison Trail пройдзе па тэрыторыі Рэспубліканскага гарналыжнага цэнтру "Сілічы".
На тэрыторыі гарналыжнага цэнтру "Сілічы" размяшчаецца гатэльны комплекс, рэстаран, лазні і аздараўленчы комплекс (масаж, крыатэрапія, спа праграмы і іншае). Больш падрабязную інфармацыю па размяшчэнню і паслугах комплекса можна атрымаць на сайце silichy.by.
Па пытаннях удзелу ў забезе можна напісаць на info@bisonrace.by, альбо патэлефанаваць +375 29 154 2332.