20 снежня 2020. РЦАП «Раўбічы»
Bison Trail – гэта бег па перасечаннай мясцовасці з пераадоленем прыродных перашкодаў: паваленыя дрэвы, ручаі, каменні, бруд і нават снег. Перапад вышыні на схілах да 100 м.
Забег будзе праходзіць 1 дзень:
- Вы можаце бегчы 12 км (Elite) альбо 6 км (Age group).
Усе дыстанцыі абсталяваны пунктамі харчавання з пітной вадой, а таксама пунктам сілкавання на дыстанцыі 12 км. Пад час спаборніцтваў будзе працаваць брыгада хуткай дапамогі.
Траса прамаркіравана суцэльнай стужкай жоўтага колера.
Вынікі кожнага удзельніка фіксуюцца з дапамогай электроннага хранаметражу.
На фінішы вы атрымаеце медаль Bison Trail, ён будзе такіж цяжкі, як і сам забег.
Bison Trail пройдзе па тэрыторыі Рэспубліканскага цэнтру алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту "Раўбічы". Удзельнікі могуць скарыстацца распранальнямі. На тэрыторыі Рэспубліканскага цэнтра "Раўбічы" размешчаны гасцінічны і аздараўляльны комплекс, бані, рэстаран, ахоўваемая стаянка.
Па пытаннях удзелу ў забегу можна напісаць на info@bisonrace.by, ці патэлефанаваць +375 29 154 2332.