РЭГЛАМЕНТ
экстрэмальнага бега «Bison Race»

1. Мэты і задачы

2. Дата і месца правядзення

Спаборніцтвы адбудуцца 26 верасня 2015 года па адрасе: Республіка Беларусь, Мінская вобласць, г. Жодзіна, вул. Спартыўная, 10 (раён стадыёна ДРЭС)

3. Праграмма спаборніцтваў

26 верасня 2015

10:00 - 14:30 Праверка дакументаў

10:30 Адкрыццё спаборніцтваў

11:00 Старт першага забегу

14:30 Старт апошняга забегу

15:50 Старт дзіцячага забегу

16:30 Церымонія ўзнагароджвання і закрыццё спаборніцтваў

У праграмму спаборніцтваў уваходзіць не меньш за 20 этапаў. Схема трасы і спіс этапоў будуць размешчаны заўчасна на афіцыйным сайце спаборніцтваў bisonrace.by.

Агульная даўжыня дыстанцыі не меньш за 5 км. Чакаемы вынік пераможцы 35 хвілін.

Даўжыня дзіцячай трасы 800-1000 м, не меньш за 10 этапаў для перадолення.

4. Удзельнікі спаборніцтваў

У дзень правядзення спаборніцтваў удзельнік павінен прад'явіць дакумент які сведчыць асобу (пашпарт, вадзіцельскае паспедчанне, студэнцкі білет, пасведчанне аб нараджэнні) дзеля атрымання стартавага пакету.

Да ўдзелу ў спаборніцтвах дапушчаюца асобы, якія дасягнулі 16 гадоў, якія не маюць супрацьпаказанняў да фізычных нагрузак. Удзельнікі, чый узрост на момант удзелу 40 гадоў і старэй, на праверцы дакументаў абавязаны прад'явіць даведку аб стане здароў'я, без даведкі ўдзел не дапушчаецца.

Узроставыя групы ў мужчын і жанчын: 16-29 гадоў, 30 гадоў і старэй. Удзельнікі нясуць персанальную адказнасць за стан уласнага задроў'я, пра што пад час праверцы дакументаў, пакідаюць распіску арганізатарам спаборніцтваў. Удзельнік, які не даў распіску, да ўдзелу ў спаборніцтваў не дапушчаецца. Асобы, якія не дасягнулі, павінны дадаткова прынесці ад бацькоў пісьмовы дазвол на ўдзел у спабоніцтвах па экрымальнаму бегу.

Пры камандным заліку склад каманды 4 чалавекі, з якіх не меней за 1 жанчыну. Удзел у камандзе дазваляецца з 16 гадоў, узроставых груп няма.

Удзел дзіцей магчымы з 4 да 12 гадоў. Дзецей ўзростам з 4 да 6 гадоў павінны суправаджаць дарослыя, дзеці з 6 да 12 гадоў могуць бегчы як без суправаджэння, так і з суправаджэннем.

Дзіцячы забег. Пры праверцы дакументаў адзін з бацькоў павінен прад'явіць:

5. Умовы правядзення спаборніцтваў

Кожнаму ўдзельніку будзе прызначаны стартавы нумар. Час старту і спіс удзельнікаў будзе размешчаны на сайце спаборніцтваў bisonrace.by на наступны дзень пасля завяршэння рэгістрацыі. Удзельнікі спаборніцтваў будуць размяркоўвацца па забегах (не больш за 100 чалавек у адным забегу). Колькасць этапаў для праходжання – не меньш за 20, даўжыня дыстанцыі не меньш за 5 км. Этапы будуць размеркаваны на абавязковыя і этапы, замест якіх можна выканаць штрафныя практыкаванні. У якасці штрафа неабходна выканаць практыкаванне бурпі (бёрпі) 30 разаў. За непадпарадкаванне суддзі, невыкананне этапу, неспартыўныя паводзіны – удзельнік караецца дыскваліфікацыяй. Схема трасы, прадак праходжання этапаў будуць размешчаны на сайце спаборніцтваў.

Старт і фініш кожнага ўдзельніка будзе фіксавацца з дапамогай безкантактнага электроннага чыпа, які размяшчаецца на целе ўдзельніка. На фінішы чып неабходна здаць. Абутак з металічнымі шыпамі забаронены. Пераможцы і прызёры вызначаюцца па найменьшаму часу на дыстанцыі.

У камандым першанстве пераможцы вызначаюцца па найменьшаму сярэдняму часу 4 удзельнікаў, удзельнікі каманды могуць дапамагаць адзін аднаму на трасе, дазволена лідыраванне.

Дзіцячая траса

Даўжыня дыстанцыі 800 – 1000 м, не меньш за 10 этапаў. Бацькі могуць дапамагаць сваім дзецям праходзіць трасу, пры гэтым забаронена перашкаджаць іншым удзельнікам забега. Калі дзіцё ен можа прайсці этап, тады выконвае штраф 10 бурпі (бёрпі). Старт і фініш будзе фіксавацца з дапамогай безкантактнага электроннага чыпа (будзе выдадзены ў зоне старту). На фінішы чып неабходна здаць. Абутак з металічнымі шыпамі забаронены. Пераможца і прызёры вызначаюцца па найменьшаму часу на дыстанцыі.

6. Выдаткі на правядзенне спаборніцтваў

Выдаткі, якія звязаны з забяспячэннем спаборніцтваў медыцынскім персаналам, аховай правапарадку, пажарнай бяспецы нясе атдзел адукацыі, спорту і турызму Жодзінскага гарвыканкама.

Рэкляма мерапрыемства, абсталяванне этапаў, харчаванне суддзяў, разметка дыстанцыі, хранаметраж, вытворчасць металёў і прызавы фонд забяспечваецца з стартавых унёскаў і спонсарскай дапамозе арганізацый.

Усе выдаткі па ўдзелу ў спаборніцтвах нясуць самі ўдзельнікі альбо камандзіруючыя арганізацыі.

7. Узнагароджанне

Усе ўдзельнікі спаборніцтваў на фінішы атрымліваюць памятны медаль.

Асабістае першанство

Мужчына і жанчына, якія паказалі лепшы час на дыстанцыі, узнагароджваюцца грашовым прызам па 3.000.000 рублёў. Удзельнікі (мужчыны і жанчыны) у дзвух узроставых групах, якія занялі 1,2,3 месца, узнагароджваюцца прызамі ад спонсараў спаборніцтваў.

Каманднае першанство

Прызамі ўзнагароджваюцца каманды, якія занялі 1, 2 и 3 месцы. Каманда пераможца вызначаецца па найменьшым сярэднім часе 4 удзельнікаў. У складзе каманды павінна быць не меньш за 1 жанчыну. Спартсмены, якія выступаюць у складзе каманды, не маюць права весці барацьбу ў асабістым заліку.

Дзеці

На фінішы кожнае дзіцё атрымлівае памятны медаль. Удзельнікі (хлопчыкі і дзяўчынкі), якія занялі 1, 2 и 3 месцы узнагароджваюцца адмысловымі прызамі.

8. Рэгістрацыя і аплата стартавых унёскаў

Падаць заяўку і аплаціць стартавыя ўнёскі можна на афіцыйным сайце спаборніцтваў bisonrace.by. Апошні дзень рэгістрацыі і аплаты стартавых унёскаў 21.09.2015 года (пры наяўнасці месцаў, абмежаванне 400 челавек у дарослых і 80 у дзіцей). Аплаціць стартавыя ўнёскі можна праз сайт і ў касах kvitki.by, пасля чаго квіток неабходна актывізаваць на сайце bisonrace.by да 21.09.2015 года.

Памеры стартавых унёскаў, пры аплаце ў перыяд:

Памеры стартавых унёскаў у дзіцей, пры аплаце ў перыяд:

Аплата за ўдзел на месцы спаборніцтваў прыймацца не будзе!

У выпадку неяўцы, адмовы альбо няўдзеле ў спабоніцтвах па любой іншай падставе - аплата за стартавы ўнёсак не вяртаецца.

По любых пытаннях можна звяртацца па тэлефоне +375 29 154 2332 альбо напісаць на электронную скрыню bisonrace@ya.ru.

9. Пратэсты

У выпадку парушэння правілаў альбо судзейскіх памылак, якія прывялі да істотных зменаў у вызначэнні асабістых месцаў, удзельнік мае магчымасць апратэставаць вынікі спаборніцтваў на працягу адной гадзіны пасля завяршэння дадзенага віду праграмы. Несвоечасова пададзеныя пратэсты не прыймаюцца.

10. Спонсары

Калі ваша арганізацыя мае жаданне рэклямаваць сабе на нашым мерапрыемстве, неабходна звярнуцца па тэлефоне +375 29 154 2332 альбо напісаць нам на электронную скрыню bisonrace@ya.ru. Рекляма ўдзельнікамі альбо балельшчыкамі прадукцыі, уладальнікі тарговай марцы якой не заключылі з намі пагаднення – забаронена.