BISON TRAIL 1800

Bison Trail 1800 – гэта бег у гару!

Дарослых удзельнікаў чакае дыстанцыя 1800 метраў з наборам вышыні каля 90-100 метраў.

У дзіцячым забегу працягласць трасы складае 300 метраў.

Пад час правядзення спаборніцтваў бедзе працаваць брыгада хуткай дапамогі.

Вынік кожнага ўдзельніка фіксуецца з дапамогай электроннага хранаметражу.

На фінішы вы атрымаеце медаль Bison Trail, ён будзе цяжкі, як і сам забег.

Bison Trail адбудзецца на тэрыторыі Рэспубліканскага гарналыжнага цэнтру «Сілічы». Удзельнікі могуць скарыстацца разпранальнямі. На тэрыторыі гарналыжнага цэнтру «Сілічы» знаходзіцца гатэльны і аздараўленчы комплекс, лазні, рэстаран, ахоўваемая стаянка. Замовіць пражыванне можна на сайце silichy.by, а таксама па тэлефоне +375 33 644 5500.

Па пытаннях удзелу з забегу можна напісаць на info@bisonrace.by, ці патэлефанаваць +375 29 154 2332.