BISON TRAIL
Bison Trail – гэта забег па халмістай мясцовасці з пераадольваннем натуральных перашкод: паваленыя дрэвы, ручаі , валуны, бруд і нават снег. Перапад вышыні на трасе складае 50 м.
Забег будзе праходзіць 1 дзень:
- Вы можаце бегчы 20 км (Elite), 10 км (Age group), 5 км (Open).
- Дзеці могуць прыняць удзел на дыстанцыях 2 и 1 км.
Усе дыстанцыі абсталяваны пунктамі з пітной вадой, а таксама кропках харчавання на дыстанцыі 20 км.
Пад час правядзення спаборніцтваў будзе працаваць брыгада хуткай дапамогі.
Траса прамаркіравана суцэльнай стужкай жоўтага колера.
Вынікі кожнага ўдзельніка фіксуюцца электронным хранаметражом.
На фінішы вы атрымаеце медаль Bison Trail, яна будзе цяжкай, як і сам забег.
Bison Trail пройдзе па тэрыторыі Рэспубліканскага цэнтру алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту "Раўбічы". Удзельнікі могуць скарыстацца распранальнямі. На тэрыторыі Рэспубліканскага цэнтру алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту "Раўбічы" размешчаны гатэльны і аздараўленчы комплекс, лазні, рэстаран, ахоўваемая паркоўка.
Па пытаннях удзелу ў забезе можна напісаць на info@bisonrace.by, альбо патэлефанаваць +375 29 154 2332.