6 жніўня 2022. РГЦ «Сілічы»
Bison Trail 1800 – гэта забег у гару.
Забег пройдзе ў 1 дзень.
Дарослых удзельнікаў чакае дыстанцыя 1800 м з наборам вышыні каля 90-100 м.
У дзіцячым забеге працягласць трасы складае 300 м.
Пад час спаборніцтваў будзе працаваць брыгада хуткай дапамогі.
Вынікі кожнага ўдзельніка фіксуюцца з дапамогай электроннага хранаметражу.
На фінішы вы атрымаеце медаль Bison Trail, яна будзе цяжкай, як і сам забег.
Bison Trail пройдзе на тэрыторыі рэспубліканскага гарналыжнага цэнтру «Сілічы». Удзельнікі могуць скарыстацца распранальнямі. На тэрыторыі гарналыжнага цэнтру «Сілічы» месціца гатэлны і аздараўляльны комплекс, лазні, рэстаран, ахоўваемая стаянка. Замовіць пражыванне можна на сайце silichy.by, а таксама па тэлефоне +375 33 644 5500.
Па пытаннях удзелу ў забезе можна напісаць на info@bisonrace.by, альбо патэлефанаваць +375 29 154 2332.