03 красавіка 2022. РЦАП «Раўбічы»
Bison Trail – гэта бег па перасечаннай мясцовасці з пераадоленнем прыродных перашкодаў: паваленыя дрэвы, ручаі, каменні, бруд і нават снег. Перапад вышыні на схілах да 100 метраў.
Забег пройдзе ў 1 дзень:
- Вы можаце бегчы 20 км (Elite), 10 км (Age Group), альбо 5 км (Open Group)
- Дзеці могуць прыняць удзел на дыстанцыях 2 км і 1 км
Усе дыстацыі абсталяванны пунктамі харчавання з пітной вадой, а таксама пунктам сілкавання на дыстанцыі 20 км. Пад час спаборніцтваў будзе працаваць брыгада хуткай дапамогі.
Траса прамаркіравана суцэльнай стужкай жоўтага колера.
Вынікі кожнага ўдзельніка фіксуюцца з дапамогай электроннага хранаметражу.
На фінішы вы атрымаеце медаль Bison Trail, ён будзе такіж цяжкі, як і сам забег.
Bison Trail адбудзецца на тэрыторыі Рэспублікаскага цэнтру алімпійскай падрыхтоўцы па зімвых відах спорту "Раўбічы". Удзельнікі могуць скарыстацца радзевалкамі. На тэрыторыі Рэспубліканскага цэнтру алімпійскай падрыхтоўцы па зімвых відах спорту "Раўбічы" размешчаны гатэльны і аздараўленчы комплекс, лазні, рэстаран, ахоўваемая паркоўка.
Па пытаннях удзелу ў забегу можна напісаць на info@bisonrace.by, ці патэлефанаваць +375 29 154 2332.