19 снежня 2021. РГЦ «Сілічы»
Bison Trail – гэта бег па перасечаннай мясцовасці з пераадоленнем прыродных перашкодаў: паваленыя дрэвы, ручаі, каменні, бруд і нават снег. Перапад вышыні на схілах да 100 метраў.
Забег будзе праходзіць 1 дзень:
- Вы можаце бегчы 20 км (Elite), 10 км (Age Group), альбо 5 км (Open Group), 2 км (10-17 гадоў) і 1 км (3-9 гадоў)
Усе дыстацыі абсталяванны пунктамі харчавання з пітной вадой, а таксама пунктам сілкавання на дыстанцыі 20 км. Пад час спаборніцтваў будзе працаваць брыгада хуткай дапамогі.
Траса прамаркіравана суцэльнай стужкай жоўтага колера.
Вынікі кожнага ўдзельніка фіксуюцца з дапамогай электроннага хранаметражу.
На фінішы вы атрымаеце медаль Bison Trail, ён будзе такіж цяжкі, як і сам забег.
Bison Trail пройдзе па тэрыторыі Рэспубліканскага гарналыжнага цэнтру «Сілічы». Удзельнікі монуць скарыстацца распранальнямі. На тэрыторыі гарналыжнага цэтру «Сілічы» знаходзяца гасцінічны і аздараўленчы комплекс, лазні, рэстаран, ахоўваемая стаянка. Замовіць размяшчэнне можна на сайце silichy.by, а таксама па тэлефоне +375 33 644 5500.
Па пытаннях удзелу ў забегу можна напісаць на info@bisonrace.by, ці патэлефанаваць +375 29 154 2332.