6-7 красавіка 2019. РГЦ «Сілічы»
Bison Trail – гэта бег па перасечаннай мясцовасці з пераадоленем прыродных перашкодаў: паваленыя дрэвы, бурныя ручаі талых водаў, каменні, бруд і нават снег. Перапад вышыні на схілах да 100 м.
Забег доўжыцца 2 дні:
- У першы дзень вы ўдзельнічаеце асабіста і павінны пераадолець 15 км (Elite group) ці 10 км (Age group).
- У другі дзень адбудзецца эстафета, склад каманды 4 челавекі (не меней 1 жанчыны). У эстафеце ўдзельнік павінен пераадоліць сваю дыстанцыю, а затым перадаць эстафету напарніку па камандзе. Усяго каманда прабяжыць 28 км.
Усе дыстанціі абсталяваны пунктамі харчавання з пітной вадой. Пад час спаборніцтваў будзе працаваць брыгада хуткай дапамогі.
Траса прамаркіравана суцэльнай стужкай жоўтага колера.
Вынікі кожнага удзельніка фіксуюцца з дапамогай электроннага хранаметражу.
На фінішы вы атрымаеце медаль Bison Trail, ён будзе такіж цяжкі, як і сам забег.
Bison Trail будзе праходзіць на тэрыторыі Рэспубліканскага гарналыжнага цэнтру «Сілічы». Удзельнікі могуць скарыстацца цёплымі распранальнямі з душам. На тэрыторыі Гарналыжнага цэнтру «Сілічы» размешчаны гатэльны і аздараўляльны комплекс, лазні, рэстаран, ахоўваемая стоянка. Замовіць жыллё можна на сайце silichy.by, а таксама па тэлефоне +375 33 644 5500.
Па пытаннях удзелу ў забегу можна напісаць на info@bisonrace.by, ці патэлефанаваць +375 29 154 2332.