26 верасня 2015. Жодзіна
26 верасня 2015 года адбудецца ўжо традыцыйны і шмат каму ўпадабаны Bison Race.
Старт будзе дадзены са стадыёна ДРЭС а 11 гадзіне. Вас чакае бруд, тяжкія мяхі, дрыгва, рака, полымя, разнастайныя бар'еры, калючы дрот, электрычны ток – і ўсё гэта non stop. Мы рыхтуем для вас новыя перашкоды, якія не прыйдуць у галаву нармальнаму чалавеку!
Гэтыя 35 хвілін (а камусці спатрэбіцца больш за гадзіну) пройдуць у барадзьбе з іншымі удзельнікамі і ў першую чаргу з самім сабой! Мы будзем рабіць усё, каб вы здаліся і сыйшлі з трасы. Bison Race – гэта натуральны адбор!
Кожны ўдзельнік, які дабярэцца да фінішу, атрымае медаль на памяць. Пераможцы ва ўзроставых катэгорыях, а таксама каманды ўзнагароджваюцца спецыяльнымі прызамі ад спонсараў спаборніцтваў. Абсалютныя пераможцы сярод мужчын і жанчын атрымаюць грашовыя прызы.
Навінка гэтага старту – дзіцячы забег, мы гатуем адпаведную дзіцячую трасу Bison Race. Прыняць удзел могуць дзеці з 4 да 12 гадоў. Траса, канешне, не такая, як у дарослых, але кожнае дзіцё здолее сябе адчуць «Вялікім Бізонам» з медалём на шыі!
Свой вынік можна будзе адразу убачыць анлайн на нашым сайце. Шмат этапаў будуць знаходзіцца паблізу старту і балельшчыкі здолеюць сачыць за ходам вашага перамяшчэння.
Пасля фінішу можна будзе змыць з сябе бруд і пераапрануцца.
Пад час правядзення спаборніцтваў будзе працаваць выездны гандаль, можна будзе падсілкавацці і набыць нешта з бегавой экіпіроўцы і спартыўнага харчавання. Балельшчыкі і фінішаваўшыя ўдзельнікі здолеюць прыняць удзел у забаўляльных конкурсах, якія будуць праводзіцца на арэне.
Да сустрэчы на старце!